Машына са свіннямі ўрэзалася ў дрэва пад Гроднам (фота)
У прыгарадзе Гродна 3 верасня адбылося ДТЗ з цяжкімі наступствамі, піша сайт gaigrodno.by.
Кіроўца скатавоза "ГАЗ" вазіў свіней. Калі ён ехаў каля вёскі Будоўля, аўтамабіль павяло ў правы бок. Машына знесла бетонны слупок і ўрэзалася ў дрэва.
Кіроўцу шпіталізавалі з пераломам нагі.
Па словах мужчыны, на няроўным участку дарогі ў аўтамабіля знікла рулявое кіраванне. У прычынах аварыі разбіраюцца спецыялісты.
Фота: gaigrodno.by