Машыніста судзілі за тое, што "абразіў Лукашэнку" ў кабіне электрычкі

Машыніст на працоўным месцы (ілюстрацыйнае фота)

Машыніст на працоўным месцы (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Машыніста Дзяніса Носава судзілі за тое, што "абразіў Лукашэнку" ў кабіне цягніка. Яго справу яшчэ летась разглядаў суд Стаўбцоўскага раёна (суддзя — Таццяна Семянкевіч). Мужчына быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), піша spring96.org.

Жыхара пасёлка Новы Свержань прызналі вінаватым у тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы (у кабіне прыгараднай электрычкі), напісаў пад публікацыяй у тг-канале каментар пра Аляксандра Лукашэнку. Суд палічыў яго "абразлівым". Апытвалі сведку-памочніка машыніста. Але ён сказаў, што Дзяніс Носаў нічога не паведамляў яму пра напісаны каментар.

Пасля абвяшчэння прысуду Носава вызвалілі ў зале суда. У яго канфіскавалі тэлефон — "як сродак здзяйснення злачынства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі