Маск аднавіў акаўнт Трампа ў Twitter, але Трамп не хоча туды вяртацца
Акаўнт Трампа ў Twitter / twitter.com/realDonaldTrump
Ілан Маск аднавіў акаўнт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Twitter. Гэта адбылося пасля галасавання, якое Маск зладзіў па гэтым пытанні.
У апытанні прынялі ўдзел больш за 15 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. З іх 51,8% аддалі голас за вяртанне Трампа ў Twitter.
Аднак сам Трамп сказаў: "Я не бачу для гэтага ніякіх прычын". І заявіў, што працягне карыстацца платформай Truth Social, якую зрабіў яго стартап Trump Media & Technology Group (TMTG).
Акаўнт Трампа ў Twitter быў заблакаваны 8 студзеня 2021 года за падбухторванне да гвалту. На момант блакавання там было больш за 88 мільёнаў падпісчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.