Масквіча аштрафавалі за тое, што цень яго аўто перасёк суцэльную лінію на дарозе
Жыхару Масквы прыйшоў штраф за тое, што цень яго аўтамабіля перасек суцэльную лінію дарожнай разметкі. Пра здарэнне мужчына паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы для аўтамабілістаў Drive2.ru. Таксама ён размясціў здымак з дарожнай камеры.
Здарэнне адбылося ў мінулы чацвер, 25 жніўня, піша РБК. На фота відаць, што аўтамабіль едзе па крайняй правай паласе за паўметра ад суцэльнай лініі разметкі. Цень ад машыны падае за лінію.
Масквіч паведаміў, што ён напісаў скаргу ў дарожную служба і цяпер чакае адказу ад Дзяржаўтаінспекцыі.