Мастак, які “ажывіў” Ван Гога. Стрым з акцыяністам Аляксеем Кузьмічом
Прыгоды беларуска мастака ў Парыжы
Адной з рэзанансных падзей у беларускай культуры замежжа гэтым летам стаў перформанс “Рэнесанс” беларускага акцыяніста Аляксея Кузьміча ў Францыі. У ім скандальны аўтар раскапаў падножжа магілы Ван Гога на могілках Авер-сюр-Уаз, каб данесці думку пра знікненне сапраўдных мастакоў, — і за гэта трапіў у мясцовае СІЗА. Мужчыну хацелі дэпартаваць з краіны, у адказ на што ён абвясціў галадоўку.
Як у беларуса атрымалася перамагчы французскіх пракурораў? Ці сапраўды ў сённяшнім свеце не існуе сапраўдных мастакоў? Дзе мяжа паміж публічным мастацтвам і вандалізмам? Як на акцыю адрэагавалі французскія і беларускія гледачы? На гэтыя і іншыя пытанні Аляксей Кузьміч адкажа падчас ютуб-стрыму Еўрарадыё. Далучайцеся да прагляду!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.