Мастак з Талачыншчыны забарыкадаваўся ў сваёй майстэрні
Мясцовыя ўлады пагражаюць ліквідаваць майстэрню і зруйнаваць будынак, зроблены з бярвёнаў старой царквы. Мастак Юрый Мяккі пераехаў у вёску Славені Талачынскага раёна (Віцебcкая вобласць) з Мінска ў канцы 80-х. У будынку майстэрні, у якой раней працаваў іншы мясцовы мастак Юрый Палякоў, вясковыя дзеці вучыліся мастацтву. Юрый Мяккі працягнуў гэтую справу. Паводле словаў мастака, мясцовыя ўлады садзейнічалі такой ініцыятыве, але ў 2007 годзе паведамілі, што майстэрню зачыняюць, каб перанесці туды вясковую бібліятэку.
"Нам паставілі ўмову — адкрыць у будынку аддзяленне Талачынскай школы мастацтваў. Я пагадзіўся і адкрыў мастацкі клас, але з’явіліся новыя праблемы — на існаванне мастацкага класа не было выдзелена ні капейкі", — перадае словы мастака nn.by.
У 2009 годзе Мяккі звольніўся, але працягваў працаваць у майстэрні і займацца з адоранымі дзецьмі. Аднойчы, прыехаўшы з Мінску, ён заўважыў, што рэшткі парка, дзе раслі старажытныя дрэвы, знішчаны. Выявілася, райвыканкам не даваў загаду на знішчэнне парку, а гэта з уласнай ініцыятывы зрабіла дырэктарка Славенскай школы.
Мяккі намаляваў плакаты супраць вынішчэння парку і выставіў у вокнах майстэрні. Як сцвярджае мастак, на наступны дзень туды пранікла супрацоўніца школы і скрала плакаты. Пасля гэтага на мастака пасыпаліся рэпрэсіі. Загадчык аддзела Талачынскага райвыканкаму Аляксандр Ражанскі папярэдзіў мастака, каб той вынес свае рэчы з майстэрні, бо яе збіраюцца зносіць.
У чацвер 26 лістапада мастак зачыніўся ў майстэрні, каб бараніць яе да канца. Пакуль будынак не чапаюць. Паводле слоў Юрыя Мяккага, 26 лістапада ў Талачынскі раён прыехала праверка з Міністэрства культуры.