Матч Азаранкі і Уільямс на "Ралан Гарос" не пакажуць на беларускім ТБ

30 траўня беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сустрэнецца з першай ракетай свету амерыканкай Серэнай Уільямс. Але матч трэцяга кругу турніру "Ралан Гарос" (адкрытага чэмпіянату Францыі) не пакажуць ні па “Беларусь 2”, ні па “Беларусь 5”. Як стала вядома Еўрарадыё, спартовая рэдакцыя беларускіх каналаў папросту не паспела набыць правы на паказ турніру, бо іх апярэдзіў “Еўраспорт”. Што праўда, не так даўно папулярнейшы французскі спартовы канал прыбралі з сетак вяшчання самых буйных аператараў — МТІС ды Zala.

Нагадаем, 28 траўня ў другім крузе Вікторыя Азаранка абыграла чэшку Люсі Градзецкую — 6:2, 6:3. Калі наша тэнісістка пераможа амерыканку Серэну Уільямс, то будзе мець выдатныя шансы выйграць увесь турнір, а адпаведна сур’ёзна падняцца ў сусветным рэйтынгу з сённяшняга 27-га месца.

Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс сустракаліся на нядаўнім турніры ў Мадрыдзе. Беларуска была ў адным кроку ад перамогі, але ў драматычным паядынку саступіла ў трох сэтах.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі