Матч БАТЭ — “Атлетык” абслужыць французскі суддзя
Стала вядомай судзейская брыгада ды іншыя афіцыйныя прадстаўнікі, якія абслужаць матч БАТЭ — “Атлетык” у Лізе чэмпіёнаў.
Паядынак барысаўчанаў з камандай з Більбао давераны французу Стэфану Лануа, піша Прессбол.
Памочнікі рэферы: Мікаэль Ананье (Францыя), Ларан Сцьен (Францыя).
Дадатковыя памочнікі рэферы: Антані Гацье (Францыя), Аліўе Цюаль (Францыя).
Чацвёрты рэферы: Стэфан Лузі (Францыя).
Дэлегат УЕФА: Мецін Казанцыоглу (Турцыя).
Судзейскі назіральнік: Вільфрыд Хайтман (Германія).
Матч БАТЭ — “Атлетык” адбудзецца 30 верасня на “Барысаў-Арэне”. Пачатак у 21.45.