Матч “Дынама” – БАТЭ перанесены на суботу і пачнецца ў 14.00
Інфармацыю аб гэтым апублікавала БФФ на сваім сайце.
“З прычыны сітуацыі, якая склалася, дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў АБФФ прыняў рашэнне аб пераносе названага матчу з 2014/10/31 г. на 2014/11/01 г. Матч пачнецца ў 14:00 і будзе паказаны ў прамым эфіры на тэлеканале “Беларусь 5”, - гаворыцца у паведамленні.
Гульня, якую ўжо называюць самай прынцыповай у сёлетнім чэмпіянаце, раней была прызначаная на 15.15 пятніцы 31 кастрычніка. На аддзены момант табліцу чэмпіяната узначальвае БАТЭ, маючы 61 ачко. “Дынама” мае 60. Да канца чэмпіяната застаецца 4 туры.