Матчы "Белшына"—"Шахцёр" і БАТЭ—"Тарпеда-БелАЗ" скончыліся ўнічыю

20 траўня стартаваў сёмы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Адбыліся два матчы. Іх перанеслі з-за ўдзелу БАТЭ і "Шахцёра" ў фінале Кубка Беларусі (ён адбудзецца ў Гомелі 24 траўня).

У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" прымаў БАТЭ. Гульня скончылася з лікам 0:0. У Салігорску мясцовы "Шахцёр" гуляў з бабруйскай "Белшынай" — і таксама атрымалася безгалявая нічыя.

Адзначым, што БАТЭ захаваў лідарства ў турнірнай табліцы і працягнуў бяспройгрышную серыю.

Іншыя матчы 7-га тура пройдуць 23 траўня, калі сустрэнуцца "Мінск" і "Нёман", "Граніт" і "Гомель", "Віцебск" — "Дынама" (Мінск), "Нафтан" — "Славія", "Дынама" (Брэст) — "Слуцк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі