Майя гулялі ў мяч, а Джэф Безас апраўдваўся — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пакуль у Беларусі дзеецца "перадвыбарчае вар'яцтва", чытаем міжнародныя навіны. Каб не забываць, што вар'яцтва размеркаванае ў свеце раўнамерна.

 

Паўночнакарэйцы пад Курскам

Паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што нейкая дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Чхве Сон Хі пакінула Пхеньян і адправілася з афіцыйным візітам у Расію. Падрабязнасцяў не было. Але падрабязнасці ёсць у Пентагона, украінскай выведкі і Генеральнага сакратара NATO.

Насамрэч: Паўночная Карэя адправіла каля 10 тысяч вайскоўцаў у Расію. Іх будуць навучаць, каб яны далучыліся да вайны ва Украіне на баку Крамля.

Прадстаўнік Пентагона заявіў у панядзелак, што паўночнакарэйскіх салдат, хутчэй за ўсё, адправяць у памежны раён Курска, дзе Расія спрабуе адбіць украінскае ўварванне. Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пацвердзіў, што некаторыя паўночнакарэйскія вайсковыя падраздзяленні ўжо знаходзяцца ў раёне Курска. Пра тое ж яшчэ раней заяўляла ўкраінская выведка.

Усё гэта, кажа Рутэ, — сур'ёзная эскалацыя і небяспечнае пашырэнне расійскай вайны.

 

Майя гулялі ў мяч

Велізарны закінуты горад майя знайшлі ў Мексіцы. Археолагі выявілі ў джунглях піраміды, дамбы і амфітэатры. А яшчэ там ёсць пляцоўка, на якой старажытныя людзі, імаверна, гулялі ў мяч. Гэты схаваны ад людзей комплекс назвалі Валерыянай — у гонар суседняй лагуны.

Паслухайце — а якія ў вас асацыяцыі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі