У Віцебску ў Заходняй Дзвіне пачаліся падводныя археалагічныя раскопкі

Археолагам дапамогуць дайверы (ілюстрацыйнае фота)

Археолагам дапамогуць дайверы (ілюстрацыйнае фота) / t.me/iinanb/

У пятніцу ў Віцебску ў Заходняй Дзвіне пачаліся падводныя археалагічныя раскопкі, паведамляе БЕЛТА. Яны працягнуцца тры дні. Археолагам дапамогуць каля 15 дайвераў, якія працуюць у якасці валанцёраў.

Усё пачалося з таго, што ў мінулым годзе вадалазы знайшлі ў Заходняй Дзвіне нейкія "гістарычныя рэчы" і прынеслі іх у мясцовы музей. Імі зацікавіліся ў Інстытуце гісторыі НАН. Археолагам паказалі месцы, дзе выявілі знаходкі. І тры тыдні таму падчас правядзення разведкі ў адным з такіх месцаў археолагі знайшлі пяць наканечнікаў дзідаў прыкладна XVI-XVII стагоддзяў. Было вырашана правесці "яшчэ больш паглыбленую разведку". Яе мэта — паспрабаваць высветліць, чаму там так шмат знаходак і з якімі гістарычнымі падзеямі яны звязаныя. Таксама археолагі спрабуюць апярэдзіць "чорных капальнікаў". Усё знойдзенае яны абяцаюць перадаць у віцебскі музей.

У пачатку лета Інстытут гісторыі ўжо праводзіў падводныя археалагічныя даследаванні разам з дайвінг-цэнтрам у Барысаўскім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі