Мазыране ўратавалі дзікую казулю ад гібелі пад ільдом (відэа)
Супрацоўнікі вучэльні алімпійскага рэзерву Мазыра ўратавалі ад вернай смерці дзікую казулю, якая правалілася пад тонкі лёд на рацэ.
Гэта здарылася ў раёне мясцовай Вяслярнай базы. Тут рака доўга застаецца адкрытай, бо цячэнне не дазваляе лёду ўмацавацца. Маладая казуля прыбілася да берага нападалёк ад месца, дзе супрацоўнікі базы рамантавалі пантон.
Жывёліну выцягвалі пры дапамозе дошкі — гэта была сапраўдная выратавальная аперацыя. Казулю дасталі з вады і аднеслі ў цеплапункт, каб абагрэць. Далейшыя дзеянні курыравалі эколагі, паведамляюць “Сильные новости”.