Мазырчука затрымалі за перадачу звестак пра перамяшчэнне расійскіх войскаў
У Мазыры супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі мясцовага экаактывіста Паўла Наздру, паведамляюць праваабаронцы.
У "пакаяльным" відэа ён распавядае, што "зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале “Беларускі гаюн” аб перасоўванні расійскіх войскаў у горадзе Мазыры".
Наздру імкрымінуюць артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Павел Наздра зладзіў у Мазыры шэраг экалагічных акцый і ініцыятываў, быў прадстаўніком ініцыятывы "Зялёны дазор". Таксама ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.