Мазырская школьніца загразла на дне сухога возера (фота)
Незвычайны выклік атрымалі мазырскія ратавальнікі пад вечар 24 кастрычніка. Іх выклікалі на дапамогу дзяўчынцы, якая ўгрузла ў гразь.
Як паведамляе сайт МНС, 10-гадовая школьніца хадзіла па дне засохлага возера. там яна правалілася ў гразь і сама выбрацца не змагла.
Ратавальнікі дасталі дзяўчынку і перадалі бацькам. Медыцынская дапамога дзяўчынцы не спатрэбілася.
Фота: mchs.gov.by