Медыкам выдалі ровары ад Мотавелазавода замест надбавак за COVID-19

Медработнікам уручылі ровары / medvestnik.by
Медработнікам уручылі ровары / medvestnik.by

10 медыкам, якія працуюць у мінскіх медустановах, уручылі ровары ад Мотавелазавода. Такім чынам іх узнагародзілі за аказанне меддапамогі пацыентам з COVID-19, піша "Медицинский вестник".

— Выбраць тых, хто стане ўладальнікамі ровараў, было складана. Бо ў нас усе дактары — героі. Разам з Камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама стараліся выбраць найлепшых з найлепшых. Тых, хто не толькі дасягнуў высокіх паказчыкаў у працы, але і актыўна ўдзельнічае ў жыцці галіновага прафсаюза, — так растлумачыў старшыня Мінскага гаркама БПРЗ Георгій Будрэвіч

Медыкі, безумоўна, героі. Але каб атрымаць грашовую кампенсацыю за пастаянную працу з інфекцыяй, для чыноўнікаў, мабыць, гераізму недастаткова. З 1 ліпеня медыкаў і работнікаў устаноў сацабслугоўвання пазбавілі "кавідных" надбавак. 

Замест іх Саўмін павінен забяспечыць павышэнне зарплаты медработнікаў за кошт стымулявальных выплат. І Міністэрства аховы здароўя ўжо прыдумала новую надбаўку. З 1 ліпеня яе будуць налічваць за працу ў сферы аховы здароўя ўсім катэгорыям медработнікаў. Аднак усталёўваць надбаўку будуць дыферэнцыравана, у залежнасці ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі