Медыкі расказалі пра стан хлопчыка, які выжыў пасля выбуху пад Жлобінам

Дзіця прывезлі ў сталіцу раніцай у панядзелак (ілюстрацыйнае фота)

Дзіця прывезлі ў сталіцу раніцай у панядзелак (ілюстрацыйнае фота) / БЕЛТА

Медыкі расказалі пра стан хлопчыка, які выжыў пасля выбуху пад Жлобінам. 6-гадовае дзіця раніцай прывезлі ў Мінск на рэанімабілі і шпіталізавалі ў клінічную бальніцу хуткай меддапамогі.

"Стан пацыента ў цяперашні момант расцэньваецца як цяжкі, адносна стабільны, — кажа ў каментары БЕЛТА загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ларыса Залатухіна. — Ён у свядомасці, дыхае сам, размаўляе. Мы праводзім усе неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя маніпуляцыі, прыцягваем кансультантаў".

Здарэнне ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці адбылося ўвечары 2 лютага. Мяркуецца, што ў доме выбухнуў кіслародны балон. Загінулі 35-гадовы мужчына і двое яго малалетніх дзяцей (аднаму — тры гады, другому — адзін год). Выжылі яго жонка і шасцігадовы сын (яшчэ адно дзіця ў момант выбуху было ў Жлобіне). Жанчына ў цяжкім стане знаходзіцца ў Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Хлопчык атрымаў апёкі, у яго "агульны кантузійна-камацыйны сіндром". Траўмы ацэньваюцца, як "дастаткова сур'ёзныя" (удар лёгкіх, закрытая траўма жывата, пералом костак левай рукі). На твары і плячы пад скурай выявілі "іншародныя целы", яны ўжо часткова выдаленыя. Лекары кажуць, што "спатрэбяцца назіранне і дадатковыя метады даследавання".

Медыкі расказалі пра стан хлопчыка, які выжыў пасля выбуху пад Жлобінам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі