Медыямагнат Руперт Мёрдак жэніцца пяты раз
Руперт Мёрдак і Алена Жукава
Медыямагнат Руперт Мёрдак ажаніўся пяты раз. Цырымонія прайшла ў яго каліфарнійскім вінаградніку.
Мёрдаку 93 гады, яго абранніцай стала 67-гадовая Алена Жукава, расійскі біёлаг. Мёрдак і Жукава сустрэліся на вечарынцы, якую арганізавала адна з яго былых жонак, прадпрымальніца Вэндзі Дэн, піша ВВС.
Раней Жукава была замужам за расійскім нафтавым мільярдэрам Аляксандрам Жукавым. Іх дачка Дар'я да 2017 года была жонкай расійскага алігарха Рамана Абрамовіча.
У красавіку 2023 года Мёрдак планаваў ажаніцца з паліцэйскай капеланкай Эн Лэслі Сміт, але заручыны разарвалі. Мёрдак таксама быў жанаты з аўстралійскай сцюардэсай Патрыцыяй Букер, журналісткай шатландскага паходжання Анне Ман і амерыканскай мадэллю і акторкай Джэры Хол.
Мёрдак — ганаровы старшыня News Corporation, якой належаць Fox News, Wall Street Journal, Sun і Times. У медыямагната шасцёра дзяцей. Летась ён пакінуў пасаду старшыні Fox and News Corp, яго сын Лахлана ўзначаліў абедзве кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.