Механік "Беларуськалія" патрабаваў у падначаленага $1500 за спазненне

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта скончыў папярэдняе следства па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні 42-гадовага механіка "Беларуськалія". Ён абвінавачваецца ў карупцыі. Мужчыну затрымалі ў той момант, калі ён у сваім аўтамабілі атрымліваў частку хабару — 1200 долараў, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Высветлілася, што падначалены механіка спазніўся на працу. Каб пазбегнуць спагнання, рабочаму было прапанавана заплаціць. Дзеянні зламысніка кваліфікавалі як атрыманне хабару, падбухторванне да дачы хабару, замах на махлярства і службовы падлог. Мужчына знаходзіцца пад вартай. На яго маёмасць (на 500 млн рублёў) накладзены арышт. Гэта два аўтамабіля і грашовыя сродкі.

Матэрыялы крымінальнай справы ўжо накіраваныя ў суд.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі