Мэру Мінска Міхаілу Паўлаву зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны мозгу?

Старшыні Мінгарвыканкама Міхаілу Паўлаву зрабілі складаную аперацыю па выдаленні пухліны мозгу. Пра гэта паведамляе “Беларускі партызан”.
Па інфармацыі выдання, мэр знаходзіцца ў 5-й мінскай лякарні ў цяжкім стане. Лекары пакуль не робяць доўгатэрміновых прагнозаў, паколькі гаворка ідзе пра цяжкі дыягназ. Хвароба мэра стала абсалютнай нечаканасцю нават для яго бліжэйшых памочнікаў.

Нават у панядзелак на традыцыйнай планёрцы ніхто нічога не западозрыў, калі Паўлаў не прыйшоў на пасяджэнне. Аперацыю трымалі ў таямніцы. Адзначым, што афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Між тым, карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся ў аддзел пісьмаў і прыёму грамадзян, каб запісацца на прыём да Міхаіла Паўлава. Але да мэра пакуль не запісваюць.

Аддзел прыёму грамадзян: “Быццам бы ён хварэе. Прыходзьце, будзем самі разглядаць ваша пытанне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі