Месцаў падтапленняў у Мінску з 2010-га стала ў паўтара разу больш

Минск затопило

Мінск "плыве" ў дні моцных дажджоў ужо некалькі дзесяцігоддзяў / Onliner

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун паведаміў пра планы куплі новай машыны для ачысткі “ліўнёўкі”. Так чыноўнікі хочуць вырашыць праблему затаплення некаторых вуліц у час моцных дажджоў.

Гэту праблему гарадскія ўлады спрабуюць вырашыць ужо не адно дзесяцігоддзе. І, што цікава, нельга сказаць, што колькасць падтапленняў стабільна зніжаецца.

Корзун сказаў, што сёння ў Мінску 108 такіх месцаў. Еўрарадыё паглядзела, што раней казалі службоўцы: так, у 2014 і 2017 месцаў падтапленняў налічвалася “каля 130”.

А, для параўнання, у 2010-м казалі, што такіх месцаў 77. То бок за 13 гадоў іх колькасць павялічылася амаль у паўтара разу.

Дарэчы, былы мэр Мікалай Ладуцька абяцаў, што праблема будзе цалкам вырашана да 2018 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі