Месі, Раналду, Ібрагімавіч і яшчэ 20 футбалістаў ― кандыдаты на "Залаты мяч"

Месі, Раналду, Ібрагімавіч і яшчэ 20 футбалістаў ― кандыдаты на "Залаты мяч"

ФІФА апублікавала спіс кандыдатаў на атрыманне "Залатога мяча". Гэта прыз, які Міжнародная федэрацыя футбола ўручае лепшаму гульцу па выніках года. У лік прэтэндэнтаў трапілі 23 кандыдаты. Сярод іх ― трохразовы ўладальнік "Залатога мяча", гулец "Барселоны" і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі і нападаючы мадрыдскага "Рэала" партугалец Крышціяну Раналду, які прызнаваўся лепшым два апошнія гады запар.

Адзначым, што ўсе 23 кандыдаты прадстаўляюць выключна еўрапейскія клубы. Большасць прэтэндэнтаў выступаюць за "Барселону", мадрыдскі "Рэал" і "Баварыю". Акрамя Месі і Раналду ў спісе адразу трое немцаў: Тоні Крос, Томас Мюлер, Мануэль Нойер, аргенцінцы Серхіа Агуэра і Хаўер Маскерана, іспанец Андрэс Ін'еста, бразілец Неймар, французы Поль Пагба і Карым Бензема, чылійцы Алексіс Санчас і Артура Відаль, паляк Роберт Левандоўскі, швед Златан Ібрагімавіч, а таксама прадстаўнікі Бельгіі, Уэльса, Кот-д'Івуара, Галандыі, Харватыі і Калумбіі.

Да 30 лістапада за прэтэндэнтаў будуць галасаваць трэнеры, капітаны зборных і журналісты. У выніку абяруць тройку лепшых футбалістаў, адзін з якіх 11 студзеня 2016 года атрымае "Залаты мяч".

Фота: polit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі