Metallica на канцэрце ў Маскве праспявала "Групу крыві" (відэа)
Падчас канцэрту на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" 21 ліпеня гурт Metallica выканаў песню Віктара Цоя "Група крыві". Музыкам падпяваў увесь стадыён.
У Маскве Metallica выступала ў рамках свайго тура WorldWiredTour.
Музыкі гурта нярэдка ўключаюць у сваю праграму песні з тых краін, дзе даюць канцэрты. Напрыклад, летась падчас выступу ў Празе яны гралі песню-мем "Ёжын з бажын".
А вось так выглядаў тэкст песні, які напісалі для басіста Metallica Роберта Трухілья. Менавіта ён спяваў "Групу крыві":