Міграцыйнае агенцтва Швецыі пераглядае падыход да беларускіх заяўнікаў

У шведскім парламенце прайшлі дэбаты аб прадастаўленні прытулку беларускім уцекачам

У шведскім парламенце прайшлі дэбаты аб прадастаўленні прытулку беларускім уцекачам / riksdagen.se

У шведскім парламенце 13 снежня прайшлі дэбаты аб прадастаўленні прытулку беларускім уцекачам, паведамляе канал Народных амбасадаў Беларусі. У абмеркаванні ўдзельнічалі міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк.

Карына Эдэрбрынк адзначыла, што адмаўленне ў прытулку беларусам, якія могуць сутыкнуцца з жорсткімі рэпрэсіямі на радзіме, недапушчальнае. У адказ міністр паведаміў, што Міграцыйнае агенцтва Швецыі праводзіць перагляд працы з беларускімі заяўнікамі, і справаздача па гэтым пытанні будзе прадстаўлена ў хуткім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі