У Швецыі пачалі ўнутранае расследаванне наконт дэпартацыі дваіх беларусаў

Шведская сталіца Стакгольм, ілюстрацыйнае фота

Шведская сталіца Стакгольм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Швецыі пачалі ўнутранае расследаванне наконт рашэння міграцыйнай службы пра дэпартацыю дваіх беларусаў на радзіму, паведамляе тг-канал Паўла Латушкі. Пра гэта кіраўнік НАУ даведаўся падчас сустрэчы з дзяржсакратаром па справах ЕС Швецыі Крысціянам Даніельсанам.

1 верасня Латушка ў рамках форуму GLOBSEC у Празе правёў перамовы з шэрагам еўрапейскіх дыпламатаў, у тым ліку з Крысціянам Даніельсанам.

"Па словах дзяржсакратара, у Швецыі пачата ўнутранае расследаванне рашэння міграцыйнай службы аб дэпартацыі дваіх грамадзян Беларусі", — піша Латушка.

28 жніўня стала вядома, што Швецыя адмовіла ў прытулку беларусу і яго маці, якія спасылаліся на палітычны пераслед. Мужчыну дэпартавалі на радзіму, дзе яго затрымалі проста на мяжы.

Перад гэтым у ліпені ў прытулку адмовілі аператару Сяргея Ціханоўскага Канстанціну Сярогіну.

Міграцыйнае ведамства Швецыі было жорстка раскрытыкаванае за выкарыстанне састарэлай інфармацыі, якая не ўлічвае шырокамаштамбныя рэпрэсіі ў Беларусі. Пасля гэтага стала вядома, што яно перагледзіць справы аб прадастаўленні прытулку грамадзянам Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі