Міхаіл Грабоўскі дэбютуе ў футбольным клубе "Крумкачы"
Форвард зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі дэбютуе ў складзе ФК "Крумкачы" напрыканцы ліпеня.
Пра гэта паведаміў старшыня клуба Дзяніс Шунто, піша сайт by.tribuna.com.
Шунто нагадаў, што ў Грабоўскага траўма і ён нават не выйшаў на два хакейныя матчы. Але Міхаіл сказаў, што ў яго ёсць жаданне згуляць за "Крумкачоў" і напрыканцы ліпеня ён зможа выйсці на поле.
Фота — sports.yahoo.com