Міхаіл Мясніковіч патрабуе ў крамах "паўсюдных" зніжак
Прэм'ер-міністр раскрытыкаваў Міністэрства гандлю і Белкаапсаюз.
Ён запатрабаваў, каб гэтыя арганізацыі і мясцовыя ўлады павялічылі рознічны таваразварот, надавалі больш увагі будаўніцтву буйных гандлёвых аб'ектаў, прыцягвалі малы бізнэс у гандаль.
Прэм'ер-міністр, як перадае interfax.by, быў незадаволены тым, што мала прадастаўлецца зніжак на тавары, недастаткова праводзіцца рэкламных гульняў, акцый, распродажаў.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што ў гандлі выкрываюцца факты парушэнняў правіл гандлю, а таксама продажу нядобраякасных тавараў і тавараў з прамінулым тэрмінам рэалізацыі тавараў.