Міхаіл Мясніковіч вяртаецца да ўрада
Ён узначаліць маніторынгавую групу, якая зоймецца выпрацоўкай мер для развіцця і росту эканомікі.
26 лютага ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад чыноўнікаў хутка прымаць рашэнні па дыверсіфікацыі экспарту. Акрамя таго, на яго думку, прадпрыемствам увогуле трэба гнутка рэагаваць на знешнія фактары.
Па выніках нарады вырашана стварыць маніторынгавую групу, якую ўзначаліць Міхаіл Мясніковіч, перадае тэлеканал СТВ. Група будзе займацца выпрацоўкай канкрэтных мер для развіцця і росту эканомікі.
Міхаіл Мясніковіч узначальваў урад з 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014-га. Потым ён быў вызвалены ад пасады, яго пераемнікам стаў Андрэй Кабякоў. Сам Мясніковіч з 16 студзеня 2015 года ўзначальвае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Лукашэнка заявіў ураду, што трэба вызваліць кабінеты (відэа)
Фота нарады — ctv.by