Міхаіл Захараў судзіцца з карыстальнікамі інтэрнэт-форумаў
Вядомы беларускі хакейны спецыяліст сцвярджае, што звесткі, якія там з'явіліся, зневажаюць яго гонар і годнасць.
Галоўны трэнер мінскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў падаў у суд на карыстальнікаў інтэрнэт-форумаў. На сайтах pressball.by і belarushockey.com яны змясцілі звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць хакейнага спецыяліста.
Працэс праходзіць у судзе Першамайскага раёна, адбыліся ўжо два судовыя паседжанні. Дадатковае слуханне прызначанае на сераду, 10 снежня. Як адзначае сайт by.tribuna.com, калі Міхаілу Захараву ўдасца выйграць суд, правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Фота — Fotolia