Міхаіла Захарава зацвердзілі галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

Вядомы хакейны спецыяліст Міхаіл Захараў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Такое рашэнне прынятае на паседжанні выканкама Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь 25 лістапада, паведамляе "Інтэрфакс". Нагадаем, што 17 лістапада загадам Міністэрства спорту і турызму Захараў быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай алімпійскай каманды па хакеі з шайбай на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў XXI Алімпійскіх гульнях.

Захараў таксама з'яўляецца галоўным трэнерам зборнай Украіны па хакеі. Акрамя таго, ён кіруе камандай ХК "Юнацтва-Мінск", які выступае ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.

Міхаіл Захараў ужо ўзначальваў зборную Беларусі па хакеі, аднак сышоў у адстаўку ў лютым 2005 года пасля таго, як зборная не здолела выйграць кваліфікацыйны турнір Алімпіяды-2006 у Турыне.

Месца галоўнага трэнера зборнай Беларусі апынулася вакантным пасля таго, як 2 лістапада ў адстаўку падаў канадзец Глен Хэнлан, які ўзначальваў каманду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі