Міхей Насарогаў & Ко прэзентавалі кліп на песню “Его величество х..й”

Майстар разнастайнага шансону Міхей Насарогаў зняў новы кліп на песню “Его Величество х..”, ідэя якога нарадзілася ў жартаўлівай размове з удзельніцай дуэта “ЭВМ”, актрысай Юляй Шаўчук.

Мы проста дурэлі, шмат смяяліся і жартавалі, — узгадвае працэс здымак Насарогаў. — Але, калі вы не разумееце гэтай мовы, калі яна вам чужая, то адназначна лепш праходзьце міма. Лепш кліп нават і не глядзець, бо ён для вас адназначна поўнае лайно і дрэнь кепская. А калі вам гэтая мова зразумелая, калі ёсць допуск на пачуццё гумару ды нейкая адукацыя, то вы пасмеяцеся. Гэта такое інь-янь, чорнае-белае. Сама песня складаецца са штампаў, а я люблю працаваць са штампамі і не хаваю гэтага. Таму і кліп такі. І ўвогуле, магу сказаць, што для мяне слова “х..” адно з самых мілагучных і неверагодна ёмістых словаў у расійскай мове!”

Апроч Юлі і ўласна Міхея над відэа працавалі Серж Філінгер, Павел Юрцэвіч і Таццяна Нікеенка. Здымалася ўсё на кухні Насарогава за адзін дзень.

8 жніўня Міхей Насарогаў & Ко выступяць у бары “Хуліган” з нагоды дня нараджэння “РадыёБо”. Уваход: 80 тыс. рублёў, колькасць месцаў моцна абмежаваная!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі