Міхневіч: Беларусь гатовая садзейнічаць збліжэнню Еўразійскага саюза і ЕС

27 сакавіка ў беларускай сталіцы праходзіць канферэнцыя "Мінскі дыялог 2015". У сваім выступленні намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч заявіў, што Беларусь гатовая садзейнічаць збліжэнню Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза. Паводле яго слоў, наша краіна гатовая "максімальна ўкладвацца ў гэты працэс".

Міхневіч у сваёй прамове адзначыў, што неабходна пазбегнуць "сутыкнення інтэграцый" (тых жа ЕАЭС і ЕС), а наладжваць канструктыўнае ўзаемадзеянне. Намеснік міністра замежных спраў нагадаў, што Беларусь заўсёды імкнулася выбудоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, а не выбіраць паміж імі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі