Міхаілу Саакашвілі вынеслі новы прысуд

Міхаіл Саакашвілі за кратамі, архіўнае фота

Міхаіл Саакашвілі за кратамі, архіўнае фота / Reuters

Новы прысуд былому прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі вынес Тбіліскі гарадскі суд. Яго прызналі вінаватым у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

За гэта Саакашвілі прысудзілі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі. У асобную вытворчасць вылучылі справу трох чалавек, якія дапамагалі экс-прэзідэнту ў перасячэнні мяжы.

Гаворка ідзе аб прыездзе Саакашвілі ў Грузію ўвосень 2021 года перад мясцовымі выбарамі. Саакашвілі апублікаваў у сацсетках відэаролік пра сваё вяртанне ў краіну. Неўзабаве яго затрымалі.

Паведамляецца, што Саакашвілі не прысутнічаў на судовым пасяджэнні, а таксама не падключыўся да яго анлайн.

На мінулым тыдні экс-прэзідэнта Грузіі асудзілі па "справе пінжакоў", прызнаўшы вінаватым у растраце дзяржаўных сродкаў. Цяпер супраць яго застаецца застаецца толькі адно абвінавачванне, якое чакае разгляду ў судзе. Гэта справа аб разгоне апазіцыйнага мітынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.