Міліцыя не палічыла бойку Каліны Вардомскай хуліганствам
Пацярпелая не выключае, што будзе звяртацца ў суд.
У верасні ў адным з мінскіх двароў пабіліся дзве жанчыны-аўтааматаркі. Прычынай стала тое, што яны не змаглі раз'ехацца. Скандал набыў шырокае гучанне, бо нападніцай была вядомая тэлевядоўца Каліна Вардомская: яна моцны пабіла іншую шматдзетную маці.
Пацярпелая Вольга напісала заяву ў міліцыю. Ёй давялося прайсці курс лячэння ў лякарні хуткай дапамогі, бо жанчыне паставілі дыягназ "закрытая чэрапна-мазгавая траўма".
Больш за два месяцы міліцыя разбіралася ў здарэнні. Аднак урэшце міліцыянты вырашылі, што дзеянні тэлевядоўцы не трапляюць пад крымінальны артыкул пра хуліганства, піша "Комсомольская правда".
"Грамадскі парадак не быў груба парушаны, названыя дзеянні не насілі працяглы і ўпарты характар, не суправаджаліся дзёрзкімі прыставаннямі да грамадзян і супрацьпастаўленьнем сваёй асобы грамадству", — гаворыцца ў адказе УУС Фрунзенскага раёна Мінска. Дзеянні Вардомскай міліцыя называе наўмысным прычыненнем лёгкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць пашкоджання, якое прывяло да кароткачасовага разладу здароўя альбо нязначнай страты працаздольнасці.
Цяпер сям'я пацярпелай разам з адвакатам збіраюцца падаваць у суд на тэлевядоўцу. Вардомскай могуць прысудзіць штраф, альбо год папраўчых работ, альбо арышт на тры месяцы.
Тэлевядоўца АНТ Каліна Вардомская напала на жанчыну ў аўтаканфлікце (фота)
Вардомская пра аўтаканфлікт: Цётачка забыкавала, а я не саступіла (відэа)
Фота — kalinadream.com