Міліцыя: Па справе Чалага затрыманыя чатыры чалавекі

Міліцыя: Па справе Чалага затрыманыя чатыры чалавекі

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі чатырох мінчукоў, якіх падазраюць у нападзе на журналіста Сяргея Чалага і яго сяброў. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным каментары на сайце сталічнай міліцыі. (Прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў сацсетках паведаміла пра пяць затрыманых.)

Здарэнне адбылося ў ноч на 19 траўня. У 00.34 аператыўна-дзяжурная служба Цэнтральнага РУУС Мінска атрымала паведамленне пра збіццё двух чалавек па вуліцы Леніна, 5.

На месца здарэння адправіліся два аўтапатрулі АМАП. Збітых Чалага і яго сябра даставілі ў Цэнтральны РУУС для далейшага разгляду. У журналіста і яго сябра прынялі заявы. 

Паведамляецца, што Чалы распавёў міліцыянтам, як напярэдадні вечарам у кавярні выпіваў са сваімі знаёмымі. А 23-й гадзіне, пасля закрыцця кавярні, журналіст з двума таварышамі набылі піва і шаўрму ды пайшлі ў двор дома №8 па вуліцы Леніна, дзе працягнулі выпіваць. Праз нейкі час да іх падышла кампанія маладых хлопцаў, якія сталі беспадстаўна збіваць журналіста і яго сябра. Яшчэ адзін прыяцель уцёк з месца канфлікту і пазней выклікаў міліцыю. 

Чалы і яго сябра, якія былі нецвярозымі, не змаглі назваць колькасць і прыкметы асобаў, якія іх білі, а таксама канкрэтныя абставіны здарэння. Лекары шпіталізавалі журналіста ў хірургічнае аддзяленне гарадской клінічнай лякарні хуткай меддапамогі. А яго сябра пасля медагляду адпусцілі дадому.

Кампанію, якая напала на журналіста і яго сяброў, неўзабаве затрымалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі