Міліцыя правярае асабістыя рэчы на выхадзе з метро “Акадэмія навук”

На выхадах са станцыі метро “Акадэмія навук” дзяжураць міліцыянты ў цывільным, якія правяраюць у людзей рэчы. На самой пляцоўцы перад Акадэміяй амаль нікога няма, апроч журналістаў і праваахоўнікаў з камерамі, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Нагадаем, сёння а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук пачнецца акцыя, прысвечаная Дню Салідарнасці пад лозунгам “Патрабуем міжнароднага расследавання спраў зніклых”. Арганізатары мітынгу не атрымалі дазвол ад уладаў, таму мерапрыемства праходзіць несанкцыянавана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі