Міліцыя зацікавілася яшчэ адным папулярным блогерам
Яшчэ адным папулярным блогерам зацікавіліся беларускія праваахоўнікі. На панядзелак у Ленінскі РУУС выклікалі блогера Паўла Спірына, чый фільм “Айчым”, выкладзены на Юцюбе, набраў каля 400 тысяч праглядаў.
33-гадовы Павел Спірын з Мінска — грамадскі актывіст з Каменнай горкі, які раней працаваў у дзяржаўным камунальным прадпрыемстве, але праз свой удзел у парламенцкіх выбарах быў звольнены з працы, піша “Наша Ніва”.
Пасля таго ён вырашыў заняцца Ютубам. Фільм “Айчым” Павел выклаў у снежні 2017 года, але міліцыя зацікавілася ім толькі цяпер.
Сваёй актыўнай пазіцыі Павел не тоіць. Усе свае фільмы (у тым ліку фільм “Айчым”) ён сам дасылае ў дзяржаўныя структуры.