Міліцыя затрымала кіроўцу, які заблакаваў рух на праспекце Незалежнасці

Пераважная большасць выказвалі пратэст сігналамі, спынялі машыны толькі адзінкі.



Як паведамляе БелаПАН, адзін з кіроўцаў спыніў сваю машыну на з'ездзе з праспекта Незалежнасці  на вуліцу Янкі Купалы каля будынка цырку. У выніку, рух транспарту быў заблакаваны, сярод іншым не мог праехаць аўтобус № 57.



Супрацоўнікі ДАІ патрабавалі вызваліць праезд, аднак кіроўца працягваў стаяць з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. На месца была выкліканая міліцыя. Праваахоўнікі затрымалі пасажыра аўтамабіля, які супраціўляўся. Кіроўца зачыніўся ў машыне і пачаў сігналіць, адганяць аўтамабіль ён адмовіўся. Міліцыянты здолелі адчыніць аўтамабіль і затрымалі кіроўцу.



"Аперацыяй" кіравалі людзі ў цывільным. Машыну неўзабаве эвакуявалі.

Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.

У цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)
 

Фота — tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі