Міліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі ў абарону касцёла св. Язэпа

Семярых моладзевых актывістаў затрымалі ў Мінску на падыходзе да касцёла Святога Язэпа. Там штовечар адбываецца бестэрміновая акцыя за вяртанне храма вернікам. Затрымалі ў тым ліку сустаршыню “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Паўла Севярынца, лідэра “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча, а таксама яго намеснікаў Насту Палажанку і Мікалая Дземідзенка. Затрыманых актывістаў пацягнулі ў два мікрааўтобусы, потым пад’ехаў аўтобус “ПАЗ” і іх перавялі туды. Зміцер Дашкевіч паспеў патэлефанаваць з аўтобусу і паведаміць, што затрыманых, у тым ліку дзяўчат, міліцыянты ў цывільным жорстка збіваюць рукамі і нагамі. Паўлу Севярынцу разбілі нос.

Вядома таксама, што ў прэвентыўным парадку затрымалі яшчэ аднаго актывіста “Маладога фронту” — Змітра Ясевіча, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі