Міліцыянту ў Мінску залілі мантажныя пенай дзверы ў кватэру
Міліцыянту запенілі дзверы і паштовую скрыню
Крымінальную справу за хуліганства распачалі ў дачыненні да 55-гадовага менчука, які запеніў дзверы і замок у кватэру жанчыны-міліцыянта. Мантажнай пенай ён таксама заліў і паштовую скрыню, а таксама пакінуў на ім "абражальны для супрацоўніцы надпіс", паведамляе прэс-служба МУС.
15 лістапада мужчына прыехаў у адну са шматпавярховак, размешчаную ў Фрунзенскім раёне, заліў пенай дзверы і пашкодзіў паштовую скрыню. Затрымалі яго дома, у кватэры ў Маскоўскім раёне.
"Мяркуецца, што напярэдадні мужчына атрымаў звесткі аб пацярпелай з дэструктыўнага тэлеграм-канала і такім чынам вырашыў нашкодзіць ёй", — разважаюць у МУС
На відэа, апублікаваным МУС, мужчына кажа, што не ведае, за што яго затрымалі, і што хацеў бы размаўляць ў прысутнасці адваката. Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ.
Нагадаем, пасля падзей жніўня, калі з'явілася мноства сведчанняў пра гвалт з боку сілавікоў, па гэтых фактах не было распачата ніводнай крымінальнай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.