Міліцыянты затрымалі мінчука, які скакаў па дахах аўто

Міліцыянты затрымалі мінчука, які скакаў па дахах аўто

У Мінску затрымалі 34-гадовага мужчыну, які пашкодзіў дахі трох аўтамабіляў, у тым ліку і свайго, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуліся відавочцы, якія распавялі, што мужчына скача то па адной машыне, то па другой. Праваахоўнікі затрымалі мінчука. 

Той паведаміў, што адпачываў са знаёмым, ужываючы спіртныя напоі. Потым мужчына пайшоў дадому — яму неабходна было прайсці 100 метраў. Па дарозе ён пабачыў прыпаркаваную машыну і вырашыў заскочыць на капот, а пасля — на дах. Паскакаўшы па машынах, ён адправіўся дамоў.

Падышоўшы да свайго дома, мужчына заскочыў на дах свайго аўто, а потым і на суседнюю машыну. /Прычыну сваіх дзеянняў мінчук патлумачыў колькасцю выпітага алкаголю

Міліцыянты затрымалі мінчука, які скакаў па дахах аўто
minsk.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі