Мінабароны адправіла тры ўзводы для ўдзелу ў "бітве за ўраджай"
Ваенныя ўжо выехалі "ў раён выканання задач" у Віцебскай вобласці
Беларускія вайскоўцы дапамогуць ва ўборцы ўраджаю, паведамляюць у Мінабароны. Ва ўзброеных сілах вырашылі не змяняць традыцыі і сфарміравалі некалькі ўзводаў у дапамогу сельгаспрадпрыемствам.
Сёлета ў палі адправяць тры зводныя аўтамабільныя ўзводы. Гэта каля 60 чалавек асабовага складу і 35 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Адзін са зводных узводаў ужо выехаў "у раён выканання задач" у Віцебскай вобласці. Ваенныя будуць працаваць у гаспадарках Сенненскага і Гарадоцкага раёнаў. Летась на ўборцы ўраджаю працавалі больш за 50 вайскоўцаў і каля 30 адзінак тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.