У Мінскай вобласці не хапае механізатараў і спраўных камбайнаў

Кантралёры расказалі чыноўнікам пра праблемы ў сельскай гаспадарцы / Euroradio

Кантралёры расказалі чыноўнікам пра праблемы ў сельскай гаспадарцы / Euroradio

У Мінскай вобласці не хапае механізатараў і спраўных камбайнаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Беларусі Васіль Герасімаў, які спаслаўся на вынікі праверак. Герасімаў паўдзельнічаў у пасяджэнні Мінскага аблвыканкама. Паводле яго слоў, рамонт збожжаўборачных камбайнаў праходзіць марудна ў тым ліку і з-за "нездавальняючага фінансавага стану шэрагу арганізацый" (гэта "стрымлівае тэмпы рамонту тэхнікі"). А яшчэ кіраўнік КДК прывёў факты негатоўнасці зернесушыльных комплексаў і нездавальняючага стану складскіх памяшканняў для збожжа.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю супакоіў прысутных — час для ліквідацыі выяўленых недахопаў да пачатку жніва яшчэ ёсць. Але заклікаў актывізавацца.

Механізатараў не хапае ў многіх гаспадарках краіны. Ды яшчэ сілавікі іх нярэдка затрымліваюць — звычайна за крадзеж паліва сельгаспрадпрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі