У Хойніцкім раёне затрымалі механізатара — працаваў не на тым полі
Сельгаспрадпрыемства засталося без механізатара
У Хойніцкім раёне затрымалі 61-гадовага механізатара, які працаваў не на тым полі, паведамляе гомельская міліцыя. Да таго, як прыехалі сілавікі, ён паспеў у працоўны час на трактары апрацаваць тонай угнаення сельгаспрадпрыемства ўчастак свайго знаёмага (амаль 5 гектараў).
Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 500 рублёў. Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа за "крадзеж шляхам растраты даручанай маёмасці".
Сілавікі затрымліваюць механізатараў па ўсёй Беларусі. Звычайна за крадзеж паліва сельгаспрадпрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.