Мінабароны Беларусі абвяргае перакідку расійскай танкавай арміі ў Беларусь

Мінабароны Беларусі абвяргае перакідку расійскай танкавай арміі ў Беларусь

Міністэрства абароны Беларусі абвяргае заявы расійскіх калег пра перакідку ў Беларусь падраздзяленняў 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017". Пра гэта журналістам tut.by заявіў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Уладзімір Макараў.

Па яго словах, усе расійскія падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у вучэннях "Захад-2017", ужо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і пачалі выконваць свае задачы ў рамках вучэнняў. 

Мінабароны Беларусі кансультуецца з расійскімі калегамі наконт заявы Мінабароны суседняй дзяржавы.

Зранку 14 верасня Мінабароны Расіі заявіла, што пачалася адпраўка ў Беларусь падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі (ЗВО), якiя ўдзельнічаюць у сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2017". У прыватнасці, у Беларусь адправіліся танкавыя падраздзяленні з Падмаскоўя. "Вайскоўцы танкавага злучэння, дыслакаванага ў Падмаскоўі, былі паднятыя па трывозе і прыбылі на станцыі пагрузкі", — паведамляецца на сайце Мінабароны Расіі. 

Вучэнні "Захад-2017" пачаліся 14 верасня і працягнуцца да 20-га. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі