Мінабароны Беларусі піша пра "спробу нападу" на вайскоўцаў

Беларускія вайскоўцы каля мяжы з Украінай / sb.by
Беларускія вайскоўцы каля мяжы з Украінай / sb.by

12 траўня Мінабароны Беларусі піша пра "спробу нападу" на групу вайскоўцаў на аўтадарозе М-5 Мінск — Гомель. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер. На вайскоўцаў, якіх прыцягнулі да ўзмацнення аховы мяжы з Украінай, нібыта напаў 51-гадовы кіроўца грузавіка "з ужываннем выбуховага прыстасавання, вырабленага з піратэхнічных сродкаў". Пасля гэтага ён паспрабаваў з'ехаць, але аўтамабіль заблакавалі. Мужчыну затрымалі і перадалі міліцыі. Вайскоўцы не пацярпелі.

Гісторыя дзіўная. Пра матывы ўчынку кіроўцы не паведамляецца. Адзначаецца толькі, што "ў дзеннях кіроўцы угледжваюцца прыкметы экстрэмізму". 

У красавіку была інфармацыя, што жыхары памежных з Украінай раёнаў Гомельскай вобласці незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў Сіл спецыяльных аперацый. Вайскоўцы ўзмацняюць ахову мяжы з мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі