Мінабароны: іншыя дзяржавы адмаўляюцца ад сустрэч з прадстаўнікамі Беларусі

Мінабароны: іншыя дзяржавы адмаўляюцца ад сустрэч з прадстаўнікамі Беларусі

Прадстаўнікі іншых дзяржаваў адмаўляюцца праводзіць працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі Мінабароны Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны палкоўнік Аляксандр Вянгура

Як паведамляе прэс-служба вайсковага ведамства, ён удзельнічае ў штогадовай сустрэчы начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ. Яна праходзіць у Вене.

У сваім выступе Вянгура пацвердзіў, што Беларусь застаецца будзе няўхільна выконваць міжнародныя дамовы і пагадненні ў галіне кантролю над узбраеннямі. Таксама ён заклікаў працягваць узаемадзеянне абаронных ведамстваў у пытаннях кантролю над узбраеннямі — нягледзячы на палітычную і эпідэміялагічную абстаноўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі