Мінабароны паказала, як беларускія інструктары трэніруюць расійскіх вайскоўцаў
Падрыхтоўка на палігоне / t.me/modmilby/
Мінабароны РБ паказала, як беларускія інструктары трэніруюць расійскіх вайскоўцаў. На адным з палігонаў уначы і ўдзень праводзяцца "заняткі па баявой падрыхтоўцы і баявым зладжванні падраздзяленняў". Апублікаваны фотарэпартаж. Вайскоўцы з РФ удасканальваюць сваю стральбу з аўтаматаў, практыкуюцца ў ваджэнні бронетэхнікі, вывучаюць тактычную медыцыну, праходзяць "інжынерную падрыхтоўку" і "псіхалагічную паласу перашкод".
Адзначаецца, што расіяне праходзяць "інтэнсіўную баявую падрыхтоўку". Вядома, што далей іх найхутчэй чакае фронт.
Падрыхтоўка ў РБ расійскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне — яскравы прыклад удзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі. Нядаўна ў РФ пасля падрыхтоўкі на беларускіх палігонах адправілі некалькі цягнікоў з вайскоўцамі і тэхнікай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.