Мінабароны — пра смерць прапаршчыка ў кабінеце ў вучэбным цэнтры ў Печах
2 лютага прэс-служба Мінабароны Беларусі паведаміла пра смерць старшага прапаршчыка С. Суліка ў кабінеце ў 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Печах. Ён там служыў з 2008 года. Абставіны здарэння высвятляе камісія ведамства сумесна са Следчым камітэтам, праводзіцца праверка.
Вайсковец знайшоў старшага прапаршчыка без прыкмет жыцця. Ён быў старшыной роты трэнажораў і абслугоўвання вучэбных аб'ектаў.
Даследчую праверку праводзіць Барысаўскі раённы аддзел СК. Для вызначэння прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчыя апытваюць вайскоўцаў, у тым ліку і камандаванне в/ч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.