Мінабароны Расіі заявіла пра заканчэнне сыходу войскаў на левы бераг Дняпра

Сыход расійскіх акупантаў праз Днепр / Скрыншот з відэа
Сыход расійскіх акупантаў праз Днепр / Скрыншот з відэа

11 лістапада Мінабароны Расіі заявіла пра заканчэнне сыходу расійскіх войскаў на левы бераг Дняпра. Пры гэтым Масква працягвае лічыць Херсон і Херсоншчыну "сваёй тэрыторыяй". Мінабароны РФ заяўляе, што ўкраінцам на правым беразе Дняпра не пакінута "ніводнай адзінкі вайсковай тэхнікі і ўзбраення". Праўда, раней з'явілася шмат відэа пра тое, як украінскія вайскоўцы вывозяць з дарог Херсоншчыны пакінутую расійскую вайсковую тэхніку. Таксама расіяне заяўляюць, што пераправа праз Днепр прайшла без страт, што таксама найхутчэй не адпавядае сапраўднасці, бо ўкраінскія ракетныя ўдары па пераправах былі (па версіі Мінабароны Расіі, снарады "збілі" ці "адхілілі").

Пра сыход з Херсона і Херсоншчыны на правым беразе Дняпра расійскае камандаванне аб'явіла 9 лістапада. На той час "эвакуацыя" ўжо ішла. Херсон быў пад расійскай акупацыяй з пачатку сакавіка. Гэта адзіны ўкраінскі абласны цэнтр, які ў 2022-м здолелі захапіць расійскія войскі. 

Уступленне ўкраінскіх войскаў у Херсон чакаецца ў бліжэйшы час. У горадзе ўжо вывешваюць украінскія сцягі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі